BelarusianBelarusian
Europa-Universitaet Viadrina Frankfurt (Oder)

VGU: Віртуальны глябальны унівэрсытэт

Віртуальны глябальны унівэрсытэт (ВГУ) ёсьць прыватнай адукацыйнай установай, фундатарамі якой з’яўляюцца 17 прафэсараў, што працуюць у галіне эканамічнай інфарматыкі ва унівэрсытэтах Нямеччыны, Швэйцарыі ды Аўстрыі. Наш віртуальны унівэрсытэт быў заснаваны ў 2001 годзе з мэтай дазволіць працуючым фахоўцам атрымаць доступ да высакаякаснай адукацыйнай праграмы ў галіне інфармацыйных тэхналёгій і мэнэджмэнту. Адукацыйная канцэпцыя ВГУ заснавана на вельмі пасьпяховай мадэлі , якая спалучае элемэнты мэнэджмэнту і эканомікі з кампутэрнымі ды інфармацыйнымі тэхналёгіямі. Навучаньне ў ВГУ з’яўляецца дыстанцыйным і ажыцьцяўляецца пры дапамозе сучасных мультымэдыйных тэхналёгій ды Інтэрнэту. Студэнты атрымліваюць індывідуальную падтрымку выкладчыкаў пры дапамозе электронных сродкаў камунікацыі (электронная пошта, чат, форум). Акрамя індывідуальных сэртыфікацыйных курсаў па розных прадметах ВГУ разам з Эўрапейскім Унівэрсытэтам Віадрына (Франкфурт над Одэрам, Нямеччына) прапануе праграму “International Master of Business Informatics”.

Праграма MBI (Міжнародны Майстар Эканамічнай Інфарматыкі)

International Master of Business Informatics гэта двухгадовая праграма дыстанцыйнага навучаньня, якая пачынаецца ў кастрычніку кожнага году, для студэнтаў, якія бяруць удзел у поўным курсе навучаньня. Першыя тры сэмэстры студэнты вывучаюць эканамічную інфарматыку. Чацьверты сэмэстар прысьвечаны падрыхтоўцы магістэрскай працы і удзелу ў інтэрнэт-праекце ці праходжаньню практыкі. Навучаньне  магчыма як у дзённай так і ў завочнай формах. Выкладаньне вядзецца з дапамогай сучасных мультымэдыйных тэхналёгій, такіх, як напрыклад відэа, гіпэрмедыі, мультымэдыйныя прэзэнтацыі ды электронныя вэб-кнігі. Праграма MBI ахоплівае найістотнейшыя пытаньні сучасных інфармацыйных тэхналёгій пачынаючы з кампутэрных сетак і Інтэрнэту, вэб-дызайну, сыстэм кіраваньня базамі дадзеных і заканчваючы праграмаваньнем і распрацоўкай інфармацыйных сыстэм. Акрэсьленыя прадметы перакрыжоўваюцца з курсамі эканамічнай накіраванасьці: электронная камэрцыя, інфармацыйныя сыстэмы кіраваньня, мадэляваньне эканамічных працэсаў і аўтаматызаваныя сыстэмы кіраваньня прадпрыемствам. Дадаткова да абавязковых курсаў студэнты могуць браць удзел у адмысловых курсах, якія маюць быць выбранымі ў адпаведнасьці з асабістымі інтарэсамі студэнтаў. Сярод дадатковых курсаў можна вызначыць наступныя: інтэлектуальныя тэхналёгіі ў бізнэсе, абарона інфармацыі, мэнэджмэнт ведаў і прамысловыя інфармацыйныя сыстэмы. MBI ёсьць супольным праектам Віртуальнага Глябальнага Унівэрсытэта ды Эўрапейскага Унівэрсытэта Віадрына, што ва Франукфурце над Одэрам (Нямеччына). Калі ВГУ адказвае за навучальны працэс, дык Эўрапейскі Унівэрсытэт Віадрына захоўвае акадэмічныя стандарты на высокім эўрапейскім узроўні. Праграма MBI прайшла афіцыйную дзяржаўную атэстацыю і акрэдытавана незалежнай эўрапейскай установай FIBBA (міжнародная акрэдытацыя праграм кіраваньня эканомікай).

Заўвага

Гэтая старонка утрымлівае толькі кароткія зьвесткі аб ВГУ і нашай праграме MBI. Паколькі мовай навучаньня ў нашым унівэрсытэце ёсьць ангельская, то рэшта істотнай інфармацыі даступна менавіта на гэтай мове. Калі ласка, вы можаце таксама непасрэдна браць з намі кантакт

VGU RSS FEED

MBI program

The MBI program is delivered through a cooperation between VGU and the European University Viadrina.

The MBI program was initially developed in English under a grant by the German Federal Ministry for Education and Research in the program "New media in education". Starting in summer semester 2010, the MBI program can be studied as a German language program as well.