BelarusianBelarusian
Europa-Universitaet Viadrina Frankfurt (Oder)

VGU: Віртуальны Глабальны Ўніверсітэт (ВГЎ)

Віртуальны Глабальны Ўніверсітэт (ВГЎ) гэта прыватная адукацыйная ўстанова, фундатарамі якой з’яўляюцца 17 прафесараў, што працуюць у галіне эканамічнай інфарматыкі ва ўніверсітэтах Нямеччыны, Швейцарыі ды Аўстрыі. Наш віртуальны ўніверсітэт быў заснаваны ў 2001 годзе з мэтай дазволіць працуючым спецыялістам атрымаць доступ да высакаякаснай адукацыйнай праграмы ў галіне інфармацыйных тэхналогій і мэнэджмэнту. Адукацыйная канцэпцыя ВГЎ заснавана на вельмі паспяховай мадэлі , якая спалучае элементы мэнэджмэнту і эканомікі з камп'ютарнымі ды інфармацыйнымі тэхналогіямі. Навучанне ў ВГЎ з’яўляецца дыстанцыйным і ажыццяўляецца пры дапамозе сучасных мультымедыйных тэхналогій ды Інтэрнэту. Студэнты атрымліваюць індывідуальную падтрымку выкладчыкаў пры дапамозе электронных сродкаў камунікацыі (электронная пошта, чат, форум). Акрамя індывідуальных сертыфікацыйных курсаў па розных прадметах ВГЎ разам з Еўрапейскім Ўніверсітэтам Віадрына (Франкфурт на Одэры, Нямеччына) прапануе праграму “International Master of Business Informatics”.

Праграма MBI (Міжнародны Магістр Эканамічнай Інфарматыкі)

International Master of Business Informatics гэта двухгадовая праграма дыстанцыйнага навучання, якая пачынаецца ў кастрычніку кожнага году, для студэнтаў, якія бяруць удзел у поўным курсе навучання. Першыя тры семестры студэнты вывучаюць эканамічную інфарматыку. Чацверты семестр прысвечаны падрыхтоўцы магістэрскай працы і ўдзелу ў інтэрнэт-праекце ці праходжанню практыкі. Навучанне  магчыма як у дзённай так і ў завочнай формах. Выкладанне вядзецца з дапамогай сучасных мультымедыйных тэхналогій, такіх, як напрыклад відэа, гіпермедыі, мультымедыйныя прэзентацыі ды электронныя вэб-кнігі. Праграма MBI ахоплівае найістотнейшыя пытанні сучасных інфармацыйных тэхналогій пачынаючы з камп'ютарных сетак і Інтэрнэту, вэб-дызайну, сістэм кіравання базамі звестак і закочваючы праграмаваннем і распрацоўкай інфармацыйных сістэм. Акрэсленыя прадметы перакрыжоўваюцца з курсамі эканамічнай накіраванасці: электронная камерцыя, інфармацыйныя сістэмы кіравання, мадэліраванне эканамічных працэсаў і аўтаматызаваныя сістэмы кіравання прадпрыемствам. Дадаткова да абавязковых курсаў студэнты могуць браць удзел у адмысловых курсах, якія маюць быць выбранымі ў адпаведнасці з асабістымі інтарэсамі студэнтаў. Сярод дадатковых курсаў можна вызначыць наступныя: інтэлектуальныя тэхналогіі ў бізнесе, абарона інфармацыі, мэнэджмэнт ведаў і прамысловыя інфармацыйныя сістэмы. MBI ёсць супольным праектам Віртуальнага Глабальнага Ўніверсітэту ды Еўрапейскага Ўніверсітэту Віадрына, што ва Франкфурце на Одэры (Нямеччына). Калі ВГЎ адказвае за навучальны працэс, дык Еўрапейскі Ўніверсітэт Віадрына захоўвае акадэмічныя стандарты на высокім еўрапейскім узроўні. Праграма MBI прайшла афіцыйную дзяржаўную атэстацыю і акрэдытавана незалежнай еўрапейскай установай FIBBA (міжнародная акрэдытацыя праграм кіравання эканомікай).

Заўвага

Гэтая старонка утрымлівае толькі кароткія зьвесткі аб ВГЎ і нашай праграме MBI. Паколькі мовай навучаньня ў нашым універсітэце ёсьць ангельская, то рэшта істотнай інфармацыі даступна менавіта на гэтай мове. Калі ласка, вы можаце таксама непасрэдна браць з намі кантакт

VGU RSS FEED

MBI program

The MBI program is delivered through a cooperation between VGU and the European University Viadrina.

The MBI program was initially developed in English under a grant by the German Federal Ministry for Education and Research in the program "New media in education". Starting in summer semester 2010, the MBI program can be studied as a German language program as well.